Экспедыцыя па пошуку астанкаў савецкіх салдат, якія загінулі ў час абароны Магілёва ў 1941 годзе, пачнецца на Буйніцкім полі 22 чэрвеня. У ёй прымуць удзел пошукавікі клуба «Віккру» і прадстаўнікі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Мінабароны, паведаміў кіраўнік клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.
«Пошукавая экспедыцыя пачнецца 22 чэрвеня на Буйніцкім полі – святым месцы для жыхароў рэгіёна. Шукаць астанкі салдат, якія загінулі падчас абароны Магілёва ў 1941 годзе, будуць ад 30 да 50 чалавек. Праводзіць раскопкі будзем каля тыдня», – расказаў Мікалай Барысенка.
У 1941 годзе падчас абароны Магілёва паблізу вёскі Буйнічы ішлі жорсткія баі. Тады танкавы бой прынялі 388-ы стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка Сямёна Куцепава і народныя апалчэнцы фабрыкі штучнага валакна. Яны адбілі восем нападаў праціўніка і знішчылі 39 танкаў вермахта. На наступны дзень пасля бою пісьменнік Канстанцін Сіманаў і фатограф Павел Трошкін прыехалі на поле, якое дымілася. Здымкі з поля бою былі апублікаваныя ў «Известиях», дзякуючы ім увесь свет даведаўся аб гераічнай абароне Магілёва.
Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле»–гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі з 2002 года. Цэнтр мемарыяла–капліца з маятнікам Фуко ўнутры, пад ёй знаходзіцца склеп з прахам загінулых воінаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Тут жа размясцілася вайсковая тэхніка розных часоў: гарматы, танкі і машыны. Непадалёк ад капліцы– возера Слёз і храм у гонар Раства Іаана Прадцечы. Захаваўся супрацьтанкавы роў. Побач з мемарыялам усталяваны памятны знак, прысвечаны Канстанціну Сіманаву. Тут у 1979 годзе быў развеяны прах пісьменніка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.06.2024 - 10:05
17.06.2024 - 09:42
82 гады з дня знішчэння фашыстамі вёскі Боркі, найбуйнейшай беларускай сястры Хатыні
13.06.2024 - 10:36
У Крычаўскім раёне захоўваюць памяць аб трактарыстцы, расстралянай фашыстамі ў гады вайны
08.05.2024 - 13:53
06.05.2024 - 11:24
16.04.2024 - 09:29
Першы, створаны на Магілёўшчыне партызанкай, школьны музей баявой славы