Эксперыментальны трохпавярховы электрадом пабудуюць у Магілёве, паведамілі ў абласным УКБ. Ён з'явіцца на вуліцы Вароўскага. У доме будзе 24 кватэры.

Асаблівасць жылля ў тым, што для яго абагравання выкарыстоўваюць электраэнергію. Замест звыклых радыятараў у пакоях установяць электраканвектары. Падагрэў вады ў новым доме будзе аўтаномным, таксама за кошт электраэнергіі.

Эксперыментальны дом зможа абыходзіцца без газазабеспячэння. Кухні абсталююць электраплітамі.

Дом пачнуць будаваць у гэтым годзе. У Магілёўскай вобласці праект рэалізуюць упершыню.

«Радыё Магілёў»