Электронны кірмаш вакансій пройдзе 26 кастрычніка ў Горацкім раёне
24.10.2022 - 12:22
Электронныя кірмашы вакансій пройдуць на гэтым тыдні ў Магілёўскай вобласці на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Так, 26 кастрычніка з 10.00 да 11.00 электронны кірмаш правядзе ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Горацкага райвыканкама.
Як адзначылі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу.
Рэд.
Переводчик