Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 22 сакавіка
17.03.2023 - 10:08
Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 22 сакавіка. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Мерапрыемства па пошуку працы будзе праходзіць з 10.00 да 12.00 на электроннай пляцоўцы e-vacancy.by. Такі фармат кірмашу дае суіскальнікам магчымасць азнаёміцца з актуальнымі прапановамі з дому. Яны таксама змогуць задаць удакладняючыя пытанні прадстаўнікам прадпрыемстваў і арганізацый горада, прадставіць сваё рэзюмэ.
Доступ да вакансіяў захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу. Яны будуць аўтаматычна перанесены ў базу даных на партале службы занятасці.
Переводчик