Дзяржаўная служба занятасці правядзе з 11 па 14 мая электронныя кірмашы вакансій – інфармацыя аб гэтым размешчана на спецыялізаваным сайце e-vacancy.
У панядзелак, 11 мая, з 09.00 да 11.00 пройдзе электронны кірмаш вакансій Краснапольскага раёна. У мерапрыемстве прыме ўдзел 1 арганізацыя Краснапольскага раёна – ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага райвыканкама».
На 13 мая запланаваны электронны кірмаш вакансій Касцюковіцкага раёна. Час правядзення – з 10.00 да 12.00, пакуль заяўлены толькі адзін удзельнік – Касцюковіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, куды патрабуюцца ўрач-спецыяліст і памочнік урача-гігіеніста (урача-паразітолага, урача-эпідэміёлага).
На 14 мая запланаваны электронны кірмаш вакансій для жыхароў Круглянскага раёна.
Электронны кірмаш вакансій – гэта прагрэсіўная форма паслуг, прапанаваная органамі дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва грамадзянам для вырашэння пытанняў працаўладкавання ў рэжыме рэальнага часу. Яна даступная на сайце e-vacancy.by. Саіскальнікі маюць магчымасць азнаёміцца з вакансіямі, прапанаванымі наймальнікамі, рэжымам і ўмовамі працы, а таксама задаць пытанні і накіраваць рэзюмэ, Атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу. Такая электронная паслуга прапануецца ўсім жыхарам краіны і значна скарачае перыяд пошуку працы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні