RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Электронныя кірмашы вакансій пройдуць на гэтым тыдні на Магілёўшчыне

У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by пройдуць электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне Магаблвыканкама.

Электронныя кірмашы будуць праведзены:

08.12.2022 з 10.00 да 12.00 – Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бялыніцкага райвыканкама;

08.12.2022 з 14.00 да 16.00 – Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама;

09.12.2022 з 10.00 да 12.00 – Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая