RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Электронныя кірмашы вакансій пройдуць на гэтым тыдні на Магілёўшчыне

У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by пройдуць электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магаблвыканкама.

Электронныя кірмашы будуць праведзены:

15.12.2022 з 11.00 да 12.00 – Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Касцюковіцкага райвыканкама;

14.12.2022 з 11.00 да 13.00 – Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Крычаўскага райвыканкама;

14.12.2022 з 15.00 да 16.00 – Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мсціслаўскага райвыканкама;

15.12.2022 з 11.00 да 12.30 – Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шклоўскага райвыканкама;

14.12.2022 з 10.00 да 12.00 – Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая