RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Электронныя жыроўкі ў Магілёўскай вобласці атрымлівае 9 тыс. жыхароў

У рэгіёне ўжо 9 тыс. жыхароў атрымлівае электронныя жыроўкі. Гэтай паслугай найбольш актыўна карыстаюцца ў Магілёве і Бабруйску. Лідзіруе абласны цэнтр, дзе электронныя паведамленні на аплату жыллёва-камунальных паслуг атрымлівае 5,5 тыс. гараджан, паведамілі ў ГА «ЖКГ Магілёўскай вобласці».

У раёнах многія плацельшчыкі таксама ацанілі перавагі электронных жыровак. Толькі па Асіповіцкім раёне іх рассылаюць 421 адрасату. Папулярны гэты сэрвіс таксама ў Быхаўскім, Слаўгарадскім, Горацкім і Кіраўскім раёнах.

Каб атрымліваць паведамленні па e-mail, жыхары раёнаў звяртаюцца з заявай на камунальныя прадпрыемствы «Жылкамгас» і «Камунальнік». Магілёўцы могуць падаць заяўку дыстанцыйна, запоўніўшы электронную форму на сайце МДКУП «Цэнтр гарадскіх інфармацыйных сістэм». Па жаданні плацельшчыкі могуць адмовіцца ад папяровага паведамлення.

Аднымі з першых перавагі электроннай жыроўкі ацанілі дачнікі і людзі, якія працуюць за мяжой.

Радиё Магілёў

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая