III Епархіяльная Алімпіяда праваслаўных ведаў «Евангельскія прыпавесці ў маім жыцці» пройдзе ў Бабруйску 3-16 лютага. Пра гэта паведамляецца на сайце Бабруйскай епархіі.
Традыцыйна спаборніцтва збярэ навучэнцаў парафіяльных нядзельных школ і дзяцей, якія наведваюць факультатыўныя заняткі рэлігіязнаўчай накіраванасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Удзельнікі прадэманструюць не толькі пачатковыя рэлігійныя веды, але і праявяць эрудыцыю, творчасць.
Мерапрыемства праводзіцца ў адпаведнасці з планам супрацоўніцтва Бабруйскай епархіі і ўпраўлення па адукацыі, аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага гарвыканкама на 2018/2019 навучальны год.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць