RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Езуіцкі касцёл у Мсціславе закрываюць ахоўнай сеткай

Езуіцкі касцёл у Мсціславе закрываюць ахоўнай сеткай. Гэта адзін са спосабаў выратавання помніка архітэктуры 18 стагоддзя.

Супрацьаварыйныя працы на будынку касцёла пачаліся восенню. Цяпер прамысловыя альпіністы на вышыні выконваюць важную працу – нацягваюць банерную сетку. Гэта не толькі клопат аб эстэтыцы, але і абарона будынка ад ападкаў, а людзей – ад падзення абломкаў тынкоўкі і муру. Для прадухілення далейшага разбурэння касцёла ўзводзяцца апорныя і ўмацавальныя канструкцыі, якія спраектавалі спецыялісты ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Магілёва.

Як вядома, касцёл пацярпеў ад абвальвання ў канцы 2017 года. Да гэтага ён доўгі час стаяў закрытым.

Каб езуіцкі касцёл у Мсціславе набыў нармальны выгляд і стан, патрэбныя вялікія грошы. Называецца сума ў Br2,5 млн. Пакуль стаіць пытанне аб кансервацыі і захаванні старажытнага будынка.

Па матэрыялах ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая