Фермеры Магілёўшчыны падключыліся да жніва - 2024 (відэа)
08.08.2024 - 13:59
У Магілёўскай вобласці працягваецца жніво. На раніцу 7 жніўня ўбрана 69 працэнтаў ад неабходных плошчаў збожжавых і зернебабовых культур. Намалочана больш за 600 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць - 25 з паловай цэнтнераў з гектара. Паўднёвыя сельскія раёны набліжаюцца да завяршэння жніва: 89 працэнтаў прыбраў Кіраўскі раён, 88 працэнтаў - Асіповіцкі. Разам з сельскімі гаспадаркамі на жніве працуюць фермеры Магілёўшчыны. Наш рэпартаж - з Дрыбінскага раёна.
Переводчик