RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Фестываль «Александрыя збірае сяброў» стартуе ўжо заўтра. Да свята амаль усё гатова!

Народныя гулянні, вялікая маладзёжная праграма і шмат гасцей. У Александрыі апошняя падрыхтоўка да святкавання Купалля.

Галоўны народны фестываль лета «Александрыя збірае сяброў» стартуе ўжо заўтра. Адкрые вялікую праграму экскурсійны маршрут па творчых пляцоўках. Апроч выступленняў на галоўнай і малой сцэнах, гасцей чакае горад рамеснікаў, вялікая зона фудкорта, атракцыёны і мноства іншых забаў. А яшчэ выстава тэхнікі айчынных вытворцаў, сустрэчы з беларускімі літаратарамі і фінал рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла».

Аксана Кудзянкова, намесніца начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шклоўскага райвыканкама: «Гэта брэнд нашага рэгіёна – гасцям мы заўсёды рады. Нашы майстры рыхтуюць новыя цікавыя цацкі, гэта дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. У гэтым годзе ў нас будзе прадстаўлена беларуская лялька. Таксама наша творчая група рыхтуе абрад зажынкі. Ідуць рэпетыцыі, падрыхтаваны касцюмы. Запрашаем усіх прыняць удзел».

Галоўнай тэмай купальскіх падворкаў стануць святы беларускага народнага календара «Кола жыцця». Іх прэзентуюць прадстаўнікі дэлегацый з усіх куткоў краіны.

Удзел у фестывалі прымуць майстры з 13 расійскіх рэгіёнаў, а таксама з Казахстана, Таджыкістана – каля 100 замежных гасцей. Асноўны гала-канцэрт стартуе ў суботу а 9-й вечара. На галоўнай купальскай сцэне выступяць зоркі беларускай і расійскай эстрады. Завершыцца святочны вечар маладзёжнай танцавальнай шоу-праграмай.

ont.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая