Фестываль анімацыі ў Магілёве. AI-анімацыі і новыя ўдзельнікі з усяго свету (відэа)
26.09.2025 - 14:30
Стваральнікі мультфільмаў з 78-мі краін удзельнічаюць у міжнародным фестывалі «Анімаёўка-2025». У гэтым годзе Магілёўскі фэст б'е рэкорды таксама па колькасці новых краін-удзельніц. Іх 12. Напрыклад, упершыню гледачы фестывалю ўбачаць мультфільмы з Анголы, Бангладэша, Панамы, Шры-Ланкі. І Упершыню конкурсныя і пазаконкурсныя паказы запланаваны не толькі ў кінатэатрах і на пляцоўках Магілёўшчыны, але і ў іншых абласцях Беларусі.
Переводчик