RU BY EN 中文
Instagram

Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка

Рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» пройдзе ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна 11 кастрычніка. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

У праграму мерапрыемства ўключаны розныя конкурсы. У іх ліку лепшая тэатралізаваная прэзентацыя абрадаў «Вяртанне да вытокаў», конкурс гульнявых праграм сярод удзельнікаў клубных фарміраванняў «Хутарскія забавы», «Гаспадыня Глушанскага хутарка – 2025», беларускай песні «Люблю цябе, Белая Русь», а таксама пленэр па кераміцы і ганчарстве, і выстава нацыянальнай беларускай кухні «Пікнік па-беларуску».

Па выніках конкурсаў адбудзецца цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў і пераможцаў.

У час правядзення фестывалю будуць працаваць гандлёвыя рады майстроў і кірмаш сельскагаспадарчай прадукцыі.

Творчыя калектывы ўстаноў культуры раёна і вобласці падораць гасцям свята добры настрой.

Ред.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая