Дзявяты па ліку фестываль у падтрымку сям’і, мацярынства і дзяцінства «Шчасце ў дзецях» пройдзе 13–14 мая ў Бабруйску.

Па традыцыі гэты форум прымеркаваны да Міжнароднага дня сямі, які адзначаецца 15 мая, – паведамілі арганізатары мерапрыемства. Фестываль, накіраваны на зацвярджэнне сямейных каштоўнасцей і фарміраванне станоўчага іміджу шматдзетных семяў, абяднае людзей, неабыякавых да становішча сямі ў сучасным грамадстве. У ім прымуць удзел прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, дзяржаўных, сацыяльных устаноў, сферы адукацыі і аховы здароўя з Беларусі і Расіі, а таксама навучэнцы і студэнты. Фестываль зяўляецца пляцоўкай для адкрытага дыялогу паміж дзяржавай, царквой і грамадствам, абмену вопытам і прэзентацыі найлепшых сацыяльна значных праектаў, накіраваных на падтрымку сямі і зацвярджэнне сямейных каштоўнасцей.

Адкрые форум 13 мая практычная канферэнцыя «Сям’я і дзяржава: Значэнне, тэндэнцыі, перспектывы». Яе ўдзельнікі абмяркуюць медыцынскія і сацыяльна-дэмаграфічныя працэсы ў Беларусі, пытанні падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства, праблемы рэпрадуктыўнага выбару жанчын, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, актуальныя трэнды сямейна-дэмаграфічнага развіцця і прычынна-выніковыя сувязі, пагрозы і выклікі – духоўна-маральныя, псіхалагічныя, сацыяльныя, медыцынскія, дэмаграфічныя аспекты і інш.

У другі дзень фестывалю пройдзе канферэнцыя «Сям’я і дзяржава: Значэнне, тэндэнцыі, перспектывы». Да ўдзелу запрошаны прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі і сацыяльнай абароны, навучэнцы і студэнты.

У межах фестывалю таксама пройдуць мерапрыемствы для моладзі, студэнтаў і навучэнцаў: гульня-дыялог, якая з’яўляецца агляднай версіяй інтэнсіў-курсу «Каханне – гэта...». Гэтыя курсы ўяўляюць сабой сінтэз майстар-класа і трэнінгу па фарміраванні неабходных кампетэнцый для стварэння і развіцця сям’і.

Арганізатарам форуму «Шчасце ў дзецях» выступае СПУ «Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» пры падтрымцы і ўдзеле Бабруйскай епархіі БПЦ і Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта. Геаграфія ўдзельнікаў ужо даўно выйшла далёка за межы Беларусі. Фестываль доўжыцца некалькі дзён, на працягу якіх праходзяць лекцыі, круглыя сталы па абмене вопытам.

СБ