RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Фестываль студэнтаў Саюзнай дзяржавы «Палітра творчасці» пройдзе ў Магілёве з 28 па 30 лістапада

Фестываль студэнтаў Саюзнай дзяржавы «Палітра творчасці» пройдзе ў Магілёве з 28 па 30 лістапада

Адкрыты фестываль «Палітра творчасці», прымеркаваны да Года міру і стварэння, пройдзе ў Магілёве з 28 па 30 лістапада. Творчыя вечары пройдуць на сцэне Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Гэта ўжо 13-ты па ліку фестываль.

У першы дзень адбудзецца конкурс песні «Студэнцкі лістапад», на наступны дзень удзельнікі фэсту будуць спаборнічаць у намінацыях «Танцы 100%» і «Тэатр+». Заключны акорд - гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў.

У студэнцкім клубе БРУ паведамілі, што свае заяўкі ўжо даслалі ўдзельнікі не толькі з беларускіх ВНУ, але і расійскіх.

– Да нас едуць студэнты Смаленскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Белгарадскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў ім. Патрыса Лумумбы, Пскоўскага дзяржуніверсітэта, Бранскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Больш за ўсё ўдзельнікаў вырашылі паспаборнічаць у намінацыі «саліст-вакаліст» - 34 чалавекі.

Задачы фестывалю, паводле слоў арганізатараў, - кансалідацыя творчай моладзі Беларусі і Расіі, захаванне і папулярызацыя культурнай спадчыны народаў дзвюх дзяржаў, а таксама развіццё творчых здольнасцей студэнтаў і навучэнцаў.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая