RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Фестываль «Залатая пчолка» спрыяе ўмацаванню культурных сувязяў паміж краінамі – Леанід Заяц

У Клімавічах адбылося ўрачыстае адкрыццё XVIII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка».

На чатыры дні горад стане сталіцай свята дзяцінства, дружбы і творчасці, якое сабрала калектывы з 8 краін – больш за 700 удзельнікаў.

«Залатая пчолка» – унікальнае свята, якое аб’ядноўвае дзіцячыя сэрцы, – адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. – Фестываль вылучаецца шматграннасцю, жанравай разнастайнасцю, шчырай і цёплай атмасферай. Нішто так не збліжае дзяцей і моладзь розных краін, як радасць ад сумеснай творчасці і зносін».

За гады свайго існавання форум вырас з рэгіянальнага ў міжнародны. У ім прымаюць удзел выканаўцы і творчыя калектывы з 24 краін блізкага і далёкага замежжа. З кожным годам фестываль пашырае сваю геаграфію. У цяперашнім форуме ўпершыню прадстаўлена Славакія. «На канцэртных і творчых пляцоўках музычнага форума юныя таленты могуць паказаць свае таленты і знайсці новых сяброў. Фестываль «Залатая пчолка» не толькі спрыяе рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей і падлеткаў, ён сцірае межы, спрыяе ўмацаванню шырокіх культурных сувязяў паміж краінамі і народамі, іх збліжэнню і творчаму ўзаемаабагачэнню», – упэўнены Леанід Заяц.

Губернатар пажадаў, каб журы не скупілася на ацэнкі, а работы дзяцей былі ацэненыя па вартасці. «Хай свята атрымаецца незабыўным, а выступленні юных артыстаў даставяць гледачам шмат прыемных эмоцый», – сказаў губернатар. Леанід Заяц падзякаваў арганізатарам фестывалю за высокі ўзровень музычнага форума, а мясцовым жыхарам за ветлівасць і гасціннасць. Ён таксама ўручыў кіраўніцтву райвыканкама сертыфікат на Вг 50 тыс. для набыцця мікрааўтобуса.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая