Тэхнічныя ВНУ Рэспублікі наладжваюць цесныя ўзаемасувязі з высокатэхналагічнымі прадпрыемствамі, адкрываючы там філіялы сваіх кафедраў. Такім чынам, маладыя спецыялісты пасля заканчэння ВНУ змогуць атрымаць вопыт практычнай працы.
Філіял вузаўскай кафедры з’явіцца і ў ААТ «Бабруйскаграмаш». Генеральны дырэктар Бабруйскага холдынгу Віктар Філатаў і рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Харытончык падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве і сумеснай дзейнасці па арганізацыі працы філіяла кафедры «Эканоміка і кіраванне інавацыйнымі праектамі ў прамысловасці» на базе «Бабруйскаграмаша».
Праца філіяла кафедры, паведамілі на прадпрыемстве, дазволіць «Бабруйскаграмашу» адаптаваць навучальныя праграмы пад свае патрабаванні, закладваць уласныя тэхналагічныя «платформы» ў працэс навучання, выкарыстоўваць навукова-вытворчую базу для ажыццяўлення навукова-даследчых работ і актыўна прывабліваць да працы маладых спецыялістаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.05.2024 - 11:52
Анатоль Ісачанка пракантраляваў пачатак будаўніцтва новага падземнага пераходу ў Магілёве
29.05.2024 - 11:25
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 чэрвеня
29.05.2024 - 10:30
29.05.2024 - 09:45