Філіял кафедры «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» Беларуска-Расійскага ўніверсітэта адкрыўся на базе аўтапарка № 4 у Магілёве. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Аўтапарк займаецца тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам грузавых іншамарак. Наяўнае на прадпрыемстве сучаснае абсталяванне і дасведчаны персанал дазваляюць якасна выконваць працу.
Паводле слоў суразмоўцаў, філіял стане важнай формай сумеснай дзейнасці вышэйшай школы з вытворчасцю і будзе спрыяць падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў, а таксама ўзмоцніць практычную накіраванасць адукацыйнага працэсу. Акрамя таго, дзякуючы такому супрацоўніцтву можна будзе праводзіць сумесныя навуковыя даследаванні, а атрыманыя распрацоўкі ўжываць у справе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.10.2025 - 11:19
04.10.2025 - 10:20
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»