RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Фінал рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» пройдзе 5 ліпеня.

Фінал рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» стартуе ў пятніцу, 5 ліпеня, у Горках. Аб гэтым карэспандэнту сайта распавялі ў прэс-цэнтры грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Як расказалі субяседнікі, першы дзень фінальнай часткі іспытаў пройдзе ў Акадэмгарадку Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Тут збяруцца шэсць сем'яў - пераможцаў рэгіянальных этапаў праекта, каб пазмагацца за перамогу.

На працягу ўсяго дня сем'ям трэба прайсці цэлы шэраг конкурсных іспытаў: «Хлеб - усяму галава!»; «Сардэчна запрашаем да нас»; «Дранікі на калодзе»; «Касцы»; «Купальскі вянок».

У суботу, 6 ліпеня, фіналісты прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). У час свята адбудзецца ўзнагароджанне сям'і, якая перамагла ў фінале сямейнага праекта.

Даведачна:

Праект «Уладар вёскі» стартаваў у 2007 годзе ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, у 2008 годзе быў падтрыманы ўсімі рэгіёнамі краіны, а ў 2009 годзе - змяніў статус на рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект.

Мерапрыемства праводзіцца штогод з мэтай садзейнічання замацаванню маладых сем'яў у вёсцы, узняццю прэстыжу сельскагаспадарчых прафесій, адраджэння працоўных дынастый, папулярызацыі традыцый беларускай вёскі, фарміравання здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі.

Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара (з архіва)

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая