RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Фонд абароны работнікаў аховы здароўя ў выпадках прафрызык створаны ў Беларусі

У Беларусі створаны Фонд абароны работнікаў аховы здароўя ў выпадках прафесійных рызык, паведамілі ў Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя.

Адпаведнае палажэнне, якое вызначае падставы, умовы, парадак налічэння і памер аднаразовых выплат з гэтага фонду, распрацавана галіновым прафсаюзам і зацверджана на пасяджэнні Прэзідыума Рэспубліканскага камітэта БПРЗ.

«Фонд абароны работнікаў аховы здароўя ў выпадках прафесійных рызык створаны для сацыяльнай абароны і матэрыяльнай падтрымкі работнікаў аховы здароўя, незалежна ад формы ўласнасці, якія з’яўляюцца членамі галіновага прафсаюза, пацярпелі ад супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб падчас выканання сваіх службовых абавязкаў, а таксама якія аказваюць медыцынскую дапамогу ва ўмовах прафесійных рызык», – адзначылі ў прафсаюзе.

Таксама для забеспячэння прадстаўлення і абароны правоў і інтарэсаў работнікаў, што дапусцілі прафесійныя памылкі, у выніку якіх нанесена шкода жыццю або здароўю пацыента і якія не звязаны з нядбайным выкананнем імі сваіх службовых абавязкаў, у палажэнні прапісаны парадак і памер прадастаўлення аднаразовых выплат і пазначаны выпадкі, калі такія выплаты не робяцца. Напрыклад, калі шкода жыцця і здароўю пацыента нанесена ў выніку алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення работніка аховы здароўя.

Памер аднаразовай выплаты ўстаноўлены ў дыяпазоне ад Br300, калі работнік аховы здароўя атрымаў траўму, не аднесеную да цяжкіх, і да максімальных Br5 тыс. – у выпадку гібелі (смерці) работніка.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая