Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама стала найлепшым у рэспубліцы сярод структурных падраздзяленняў абласных (і Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі па выніках працы за 2021 год. Пра гэта паведамілі падчас правядзення пасяджэнні калегіі ведамства.
Вынікі працы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за 2021 год і задачы на 2022 год разгледзелі напярэдадні ў Мінску пры ўдзеле намесніка прэм’ер-міністра Беларусь Ігара Петрышэнкі, прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікоў і педагагічных работнікаў устаноў адукацыі ўсіх узроўняў, грамадскіх арганізацый.
Міністр адукацыі Андрэй Іванец праінфармаваў удзельнікаў калегіі аб тым, што на кожным узроўні сістэмы адукацыі сёння ёсць і поспехі, і ў той жа час пэўныя пытанні і праблемы.
У фокусе маючых адбыцца задач, якія стаяць перад галіной у 2022 годзе таксама ўзмацненне ўвагі педагагічнай грамадскасці дада вырашэння задач дапрафесійнай падрыхтоўкі і прафесійнага навучання; умацавання фізічнага здароўя навучэнцаў, выхавання асцярожнага і адказнага стаўлення да яго.
Кіраўнік ведамства спыніўся і на іншых ключавых задачах, уключаючы пытанне падрыхтоўкі кадраў у галіне прафесійна-тэхнічнай адукацыі; вышэйшай навуковай кваліфікацыі, практыка-арыентаваных спецыялістаў; прыняцця этычнага кодэкса педагога.
«Наша галоўная задача – не звесці гэтую працу да фармалізму і простага выканання планаў», – канстатаваў у сваім выступленні міністр.
Андрэй Іванец перакананы, што пераважная большасць педагогаў здольная не толькі падрыхтаваць і выхаваць годную моладзь, але і быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы і ў працы, і ў жыцці, і ў грамадскай дзейнасці. А найлепшы вынік той, калі ў вучнях будзе фармііравацца мара, выражаная словамі: «Хачу ўмець, хачу падзяліцца тым, што ўмею».
Завяршылася выніковая калегія цырымоніяй узнагароджання найлепшых арганізацый і работнікаў адукацыі па выніках працы ў 2021 годзе.
Рэд., фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне
29.04.2024 - 15:59
Адзіны знак «Дрэва жыцця» ўстановяць ва ўсіх абласцях Беларусі ў памяць аб ахвярах генацыду
29.04.2024 - 12:15
29.04.2024 - 10:41
Мінадукацыі скарэктавала тэрміны прыёму ў 10-11-я класы гімназій і школ