Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 20 жніўня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны асноўным напрамкам развіцця і ўдасканалення сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць пра жыллёвую гаспадарку, водазабеспячэнне і водаадвядзенне, камунальную цеплаэнергетыку, добраўпарадкаванне і санітарную ачыстку населеных пунктаў, азеляненне гарадоў, другасныя матэрыяльныя рэсурсы, удасканаленне тарыфнай палітыкі ў сферы аказання жыллёва-камунальныхпаслуг, сістэму сацыяльнай абароны насельніцтва, выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у гэтай сферы.
У якасці дадатковых тым заяўлены «Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці за I паўгоддзе 2018 года» і «Актуальнасць страхавання індывідуальных жылых дамоў, дачных пабудоў у асенне-зімовы перыяд».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:40
08.10.2025 - 11:53
Прымор'е сустракае беларускіх гасцей. Ва Уладзівастоку стартавалі Дні Рэспублікі Беларусь
04.10.2025 - 14:21