Галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы Наталля Маісеева стала пераможцай конкурсу «Чалавек года ў сферы культуры» ў намінацыі «Клубная дзейнасць». Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы культуры.
Наталля Маісеева – вядомы ў рэгіёне і за яго межамі рэжысёр. Яна з’яўляецца ўладальнікам спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года – 2012».
Конкурс «Чалавек года ў сферы культуры» праводзіцца з мэтай стымулявання творчай і дзелавой ініцыятывы работнікаў культуры, прапаганды інавацыйных ідэй і перадавога вопыту ў культурнай дзейнасці. Арганізатарамі творчага спаборніцтва выступаюць Міністэрства культуры і інфармацыі, абласныя выканаўчыя камітэты, Мінскі гарвыканкам, Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў.
Фота - Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць