RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Галоўны ўрач Касцюковіцкай ЦРБ: доля тых, хто прагаласаваў за, у раёне такая ж, як і ў краіне

Крок наперад

Вынікі рэферэндуму – высокую яўку і падтрымку абноўленай Канстытуцыі большасцю выбаршчыкаў – галоўны ўрач Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы і член раённай выбарчай камісіі Аляксандр Лобаў лічыць чаканымі. На яго думку, змены ў Асноўны Закон выспелі – грамадства гэта адчула і адпаведна адрэагавала.

– На тое ён і рэферэндум, каб даць усім рэальную і поўную карціну стаўлення народа да зададзенага пытання. З цікавасцю адзначыў для сябе, што працэнт тых, хто прагаласаваў за у нашым раёне такі ж, як і рэспубліканскі паказчык. Як прадстаўнік медыцыны, магу сказаць, што з усяго спектра паправак найбольш наспелымі былі карэкціроўкі, якія тычацца сферы аховы здароўя. Тое, што замацавалі на самым высокім заканадаўчым узроўні адносіны кожнага грамадзяніна да стану свайго здароўя, лічу крокам наперад. Пастулат пра тое, што самаадчуванне чалавека цалкам залежыць ад доктара і медыцыны, у корані няправільны, але мы яго доўгія гады падтрымлівалі, у нейкай ступені ствараючы ўтрымальніцкія настроі. Клопат пра свой арганізм – гэта ў першую чаргу абавязак самога чалавека. Праўда, пасля абмеркаванняў у выніковым варыянце Канстытуцыі гэтае слова замянілі больш мяккай фармулёўкай, хоць, па мне, слова «абавязак» больш дарэчнае. Просты прыклад – вакцынацыя: ніхто не хоча хварэць на кавід, але ж медыкам даводзіцца шматразова пераконваць пацыентаў, ледзь не бегаць за імі, каб прышчапіліся. Бясплатна! А калі ўскладненні, пнеўманія – прэтэнзіі, што за тыдзень на ногі не паставілі. Тое ж самае з рэкамендацыямі па зніжэнні лішняй вагі, занятках фізкультурай і г. д.

 

Рэферэндум у нашым раёне прайшоў спакойна. Шмат людзей галасавалі датэрмінова. У тым ліку і я са сваёй жонкай. Для пацыентаў, якія знаходзіліся ў стацыянары, былі арганізаваны закрытыя ўчасткі. Да тых, хто лячыўся дома, члены выбарчых камісій прыходзілі з урнай для галасавання. Упэўнены, змененая Канстытуцыя паспрыяе захаванню стабільнасці ў нашай краіне, яе развіццю і руху наперад.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая