Рус Бел Eng 中文

Ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках 2020 года ўдастоена 15 прадстаўнікоў рэгіёна

Пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках 2020 года вызначылі ў рэгіёне.

Ганаровага звання ўдастоена 15 жыхароў Прыдняпроўскага краю: кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, работнікі сацыяльнай сферы і тыя, хто дамогся высокіх вынікаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.

 

Пераможцы штогадовага абласнога конкурсу

па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны»

па выніках 2020 года

 

Вытворчая дзейнасць

Башарымаў Ігар Дзмітрыевіч, мантажнік будаўнічых канструкцый пятага разраду ўчастка агульнабудаўнічых работ ААТ «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат»;

Кісель Уладзімір Віктаравіч, дырэктар ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў»;

Клімава Вольга Яўгенаўна, швачка шостага разраду швейнага цэха ААТ «Славянка»;

Пархімчык Юлія Уладзіміраўна, аператар па штучным асемяненні жывёл камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Чырвоны баец»;

Скітаў Генадзь Віктаравіч, генеральны дырэктар ААТ «Бабуліна крынка» – кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабуліна крынка»;

Шарпатаў Уладзімір Іванавіч, машыніст аўтагрэйдара шостага разраду філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог «Магілёўаблдарбуд»– дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 174;

 

Невытворчая сфера

Алімбекава Дзінара Талгатаўна, спартсмен-навучэнка аддзялення біятлона дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Магілёўскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву», спартсмен-інструктар установы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту “Раўбічы”»;

Бас Ірына Сцяпанаўна, намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Магілёўская інфекцыйная бальніца»;

Галамака Іна Тадэвушаўна, урач агульнай практыкі дзяржаўнай установы сацыяльнага забеспячэння «Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця»;

Дук Дзяніс Уладзіміравіч, рэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова»;

Паркаў Дзмітрый Іванавіч, палкоўнік міліцыі, начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама;

Тарасава Марына Анатольеўна, вядучы навуковы супрацоўнік экспазіцыйна-выставачнага аддзела УК «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Р. Раманава»;

 

Грамадска-палітычная дзейнасць

Гарошкін Аляксандр Рыгоравіч, ваенны камісар Магілёўскай вобласці, старшыня Савета Магілёўскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»;

Пруднікава Ірына Віктараўна, старшыня Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў;

Раінчык Ірына Анатольеўна, намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва.

Плануецца, што ўшанаванне ўдастоеных ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» адбудзецца 1 красавіка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за 2020 год.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая