Ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» ўдастоены 15 жыхароў рэгіёну. Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўручыў заслужаныя ўзнагароды падчас урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да 85-годдзя з дня ўтварэння Магілёўскай вобласці.

Пераможцы штогадовага абласнога конкурсу па выніках 2022 вызначаны рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ў трох намінацыях.

«Вытворчая дзейнасць»:

Ала Шурын, аператар машыннага даення філіяла «Харчавік-Агра» адкрытага акцыянернага таварыства «Чырвоны харчавік – АграСэрвіс»;

Ірына Давыдчык, інжынер-канструктар 1 катэгорыі аддзела галоўнага канструктара падземнай і будаўнічай тэхнікі філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «БЕЛАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ»;

Надзея Лазарэнка, тынкоўшчык 5-га разраду структурнага падраздзялення будаўнічага ўпраўлення № 60 адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнічы трэст № 12» Кіруючая кампанія Холдынгу «БУДТРЭСТ-ХОЛДЫНГ»;

Тэйіп Учар, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «БелЭмса»;

Таццяна Касаткіна, дырэктар камунальнага унітарнага прадпрыемства «Жыллёва-рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне Кастрычніцкага раёна г.Магілёва»;

Уладзімір Касянкоў, дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Клічаўскі лясгас».

«Невытворчая сфера»:

Алег Хмялькоў, дырэктар установы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы»;

Андрэй Гарэлікаў, урач-рэнтгена-эндаваскулярны хірург (загадчык) ангіяграфічнага кабінета ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная клінічная бальніца»;

Вера Бушуева, прафесар кафедры селекцыі і генетыкі ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія»;

Ягор Шарамкоў, інструктар, спартсмен-навучэнец дзяржаўнай спецыялізаванай навучальна-спартыўнай установы «Магілёўская гарадская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Багіма» ім. В.Г.Мішчанка»;

Алена Качанава, настаўнік інфарматыкі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 2 г.Магілёва»;

Аляксей Шчарбакоў, начальнік упраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама.

«Грамадска-палітычная дзейнасць»:

Зінаіда Пянькова, старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі «Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў»;

Таццяна Ларына, дырэктар рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра «Тэлерадыёкампанія «Магілёў»;

Галіна Бяляева, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва».

Нечаканай стала ўзнагарода для Алы Шурын з Бабруйскага раёна. Узорны работнік аграпрамысловага комплексу пастаянна дэманструе высокія паказчыкі ў жывёлагадоўлі, аднак навіна аб прысваенні ганаровага звання прымусіла яе расхвалявацца. Жанчына прызнаецца, што зараз адчувае падвойную адказнасць: «Больш за 40 гадоў я працую ў сельскай гаспадарцы. Хоць пачынала працаваць швачкай у атэлье. Але потым мы пераехалі ў вёску, я вырашыла паспрабаваць сябе ў новай прафесіі, так і засталася працаваць у жывёлагадоўлі. Не ўяўляю ні дня без працы. Нават калі знаходжуся дома, то думкамі - там. Трэба ставіцца да жывёл са ўсёй душой, клопатам, увагай, тады і вынік будзе».

У развіццё сферы культуры Магілёўшчыны ўнёс значны асабісты ўклад Алег Хмялькоў. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі ад цырымоніі: «Калі працуеш захоплена, у задавальненне, не задумваешся аб ацэнцы сваёй працы. Тым прыемней атрымаць узнагароду.

Год быў вельмі насычаны. У першую чаргу, такімі буйнымі праектамі, як наш традыцыйны фестываль «Купалле» ў Александрыі, з маштабным кірмашом, у якім былі задзейнічаны звыш тысячы ўдзельнікаў, з іх больш за 80 - з Расіі. А таксама - значнае мерапрыемства Саюзнай дзяржавы «Фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш». Шмат гадоў ён праходзіў на расійскай тэрыторыі, і ўжо другі раз - у Магілёўскай вобласці. Яшчэ раз даказаўшы, што вельмі патрэбны дадзенай катэгорыі людзей, якія дэманструюць неверагодныя цуды ў творчасці. І мы вельмі задаволеныя, што ў нашай каманды атрымалася годна рэалізаваць усе задумкі».

Вялікую ўвагу захаванню гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ўдзяляе яшчэ адна з узнагароджаных Галіна Бяляева. Педагог актыўна ўдзельнічае ў школьным і грамадскім жыцці, патрыятычным выхаванні моладзі. Ад імя ўсіх пераможцаў абласнога конкурсу яна падзякавала за высокі гонар і аказаны давер: «Лічу, што наймацнейшым заўсёды з'яўляецца асабісты прыклад. Калі працуеш самааддана, не дзеля ўзнагароды, а па-сапраўднаму гарыш ідэяй, да цябе прыцягваюцца такія ж неабыякавыя людзі».

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч