RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Гарачая лінія» ў межах Тыдня нулявога траўматызму адбудзецца 13 верасня ў Магілёве

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама сумесна з Магілёўскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, а таксама Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у межах Тыдня нулявога траўматызму правядзе 13 верасня «гарачую лінію».

Пытанні аховы працы, атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці можна будзе задаць:

Вольге Рыгораўне Лібак, начальніку аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы камітэта, з 11.00 да 13.00 па тэлефоне (8 0222) 71 29 89 (пытанні атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы);

Дзмітрыю Уладзіслававічу Малахаву, першаму намесніку начальніка абласнога ўпраўлення, з 11.00 да 13.00 па тэлефоне (8 0222) 62 98 03 (пытанні аховы працы, расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці).

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая