Гарачую лінію на тэму «Меры,якія прымаюцца ў вобласці, па арганізацыі закупак у насельніцтва лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, дзікарослых грыбоў і ягад» правядзе 29 жніўня Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.
У гэты дзень жыхары рэгіёна з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 па тэлефоне (80222) 31-06-04 могуць паведаміць інфармацыю аб недахопах пры ажыццяўленні закупак вырашчанай імі сельгаспрадукцыі, нарыхтаваных грыбоў і ягад.
«Нарыхтоўчая дзейнасць спажывецкай кааперацыі з’яўляецца дадатковай крыніцай таварных і сыравінных рэсурсаў для нашай дзяржавы, выконвае важную сацыяльную функцыю па павелічэнні грашовых даходаў сельскага насельніцтва, – адзначыў першы намеснік старшыні кантралюючага ведамства Юрый Фралоў. – Кіраўнік краіны перад Белкаапсаюзам паставіў задачы па ўдасканаленні гэтай дзейнасці, павелічэнні аб’ёмаў нарыхтовак у насельніцтва лішкаў сельгаспрадукцыі, дзікарослых грыбоў і ягад».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні