КДК Магілёўскай вобласці правядзе 1 лістапада гарачую лінію па выкананні тэрмінаў выплаты зарплаты. Аб гэтым паведамілі ў рэгіянальным ведамстве.

Ахвотныя змогуць звярнуцца на гарачую лінію з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне: 8 (0222) 63-82-03.

У КДК падкрэслілі, што пытанне захавання наймальнікамі тэрмінаў выплаты заработнай платы знаходзіцца на пастаянным кантролі. Для гэтага ў тым ліку праводзяцца праверкі і гарачыя тэлефонныя лініі.

КДК і абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржінспекцыі працы са студзеня па верасень гэтага года за дапушчаныя парушэнні прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці больш за 130 службовых асоб.

БЕЛТА