Гарадскі конкурс прыгажосці і грацыі «Мілэдзі БРСМ 2021» сярод навучэнскай саюзнай моладзі першасных арганізацый ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» пройдзе 25 мая ў Магілёве. Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы сацыяльна-гуманітарнага каледжа УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» (пачатак у 14.00).
У Ленінскім і Кастрычніцкім раённых камітэтах БРСМ ужо адбыліся раённыя адборачныя туры. У красавіку 18 прыгажунь змагаліся за месца ў фінале, а зараз 6 прадставяць свае навучальныя ўстановы на выніковым спаборніцтве.
Акрамя традыцыйных конкурсаў «Будзем знаёмыя», «Прыгажуні Беларусі», «Таленавітая мілэдзі», журы дадало дадатковыя выпрабаванні– прамоўніцкі конкурс і конкурс «Свет анімацыі», у якім удзельніцы прадставяць свой мультыплікацыйны ролік.
Арганізатарам мерапрыемства выступае Магілёўская гарадская арганізацыя ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.10.2025 - 11:19
04.10.2025 - 10:20
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»