RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Гарадскі велапрабег «Веласіпедная вясна Магілёў-2019 Пераможная» пройдзе 5 мая

Гарадскі велапрабег «Веласіпедная вясна Магілёў-2019 Пераможная» пройдзе 5 мая ў абласным цэнтры. Традыцыйнае спартыўна-масавае мерапрыемства адкрые новы веласезон, паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.

У гэты дзень аматары актыўнага адпачынку змогуць прыняць удзел у масавым заездзе па маршруце плошча Леніна – праспект Міра – вуліца Каралёва – праспект Дзімітрава – Віцебскі праспект – вёска Канстанцінаўка – турыстычная паляна. «Агульная працягласць маршруту складае 15 км. Сярэдняя хуткасць калоны – не больш за 15 км у гадзіну – будзе абмяжоўвацца машынамі ДАІ, якія будуць суправаджаць калону. – адзначылі суразмоўцы. – Вызначаную хуткасць і адлегласць здужаюць нават самыя юныя веласіпедысты».

У апошнім пункце маршруту запланаваны спаборніцтвы, у якіх змогуць прыняць удзел як вопытныя райдары, так і пачынаючыя веласіпедысты. Тут пройдуць спаборніцтвы па велатрыяле, велаарыентаванні, фігурным ваджэнні ровара і інш. Таксама жадаючым прапануюць прыняць удзел у перацягванні каната, праехаць на «крывым веласіпедзе» і монаколе. Не забыліся арганізатары прабегу і пра самых маленькіх удзельнікаў. Для іх падрыхтавалі велагонку, вясёлыя гульні, конкурсы з сувенірамі. Харчаванне на паляне забяспечыць адно з кафэ Магілёва.

Збор і рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 10.00 на плошчы Леніна каля нулявога кіламетра. Агульны старт запланаваны на 11.15. За калонай будзе прытрымлівацца мікрааўтобус, які давязе маладых веласіпедыстаў і іх веласіпеды да турыстычнай паляны ў в. Канстанцінаўка. Таксама мяркуецца павелічэнне колькасці аўтобусаў маршрута №14.

«Для прадухілення няшчасных выпадкаў падчас правядзення гарадскога велапрабегу пераканаўча просім усіх выконваць правілы і абавязкі ўдзельнікаў мерапрыемства, – падкрэслілі арганізатары. – У якасці пацвярджэння сваёй згоды з правіламі кожны веласіпедыст пры атрыманні нумарка прадастаўляе распіску аб адказнасці, якую самастойна раздрукаваў пасля анлайн-рэгістрацыі».

Суразмоўцы таксама нагадалі: дзеці да 14 гадоў удзельнічаюць у мерапрыемстве толькі ў суправаджэнні бацькоў; маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў змогуць выйсці на старт толькі пры прадастаўленні распіскі аб адказнасці, напісанай бацькамі; удзельнікі ад 18 гадоў і старэйшыя таксама прадастаўляюць распіску.

Арганізатарам спартыўна-масавага мерапрыемства «Веласіпедная вясна Магілёў-2019 Пераможная» выступае аддзел адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама пры падтрымцы велааматараў абласнога цэнтра.

Праграма мерапрыемства

10.00–11.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;

11.15–12.15 – рух да месца правядзення спаборніцтваў;

12.15–12.45 – працяг рэгістрацыі ўдзельнікаў;

12.45–13.00 – урачыстае адкрыццё;

13.00–15.30 – старт удзельнікаў на дыстанцыі трыялу, велаарыентавання, апхілу, драгрэйсінгу;

13.00–15.30 – рухомыя гульні і конкурсы;

16.00 – падвядзенне вынікаў і зацвярджэнне вынікаў;

16.30 – урачыстае закрыццё і ўзнагароджанне ўдзельнікаў

Палажэнне аб правядзенні гарадскога велапрабегу «Веласіпедная вясна Магілёў-2019 Пераможная»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая