RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Гарады-пабрацімы Ішым і Бабруйск правялі бізнес-сустрэчу ў рэжыме анлайн

Гарады-пабрацімы Ішым і Бабруйск сёння правялі бізнес-сустрэчу ў рэжыме анлайн. Дыялог быў арганізаваны ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» і Бабруйскім гарадскім выканаўчым камітэтам пры падтрымцы дэпартамента інвестыцыйнай палітыкі і дзяржаўнай падтрымкі прадпрымальніцтва Цюменскай вобласці і адміністрацыя горада Ішым.

Мэтай сустрэчы стала ўмацаванне ўзаемаадносін, павышэнне інвестыцыйнай актыўнасці і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя прадукцыі, вырабленай арганізацыямі двух рэгіёнаў. У прыватнасці, Магілёўскую вобласць прадстаўлялі «Белшына», «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў», «Бобруйсксельмаш», «Экавер Пра» і «Беларусьгуматэхніка», з боку Цюменскай выступалі АТ «Ішымскі механічны завод», АТ «СУЭНКО» ІП Ірына Шалыгіна.

Як паведаміў дырэктар ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» Яўген Якімаў, па выніках абмеркаванняў дасягнута дамоўленасць аб заключэнні пагаднення аб супрацоўніцтве паміж агенцтвам і Фондам «Інвестыцыйнае агенцтва Цюменскай вобласці», што прадугледжвае прывабліванне інвестыцый у рэгіёны, абмен інфармацыяй аб інвестыцыйным патэнцыяле, арганізацыю анлайн-прэзентацый магчымасцяў.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая

Чытайце таксама ў катэгорыі "эканоміка і бізнес":