RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Гаспадарка Бабруйскага раёна «Неўскі-Агра» павялічвае аб’ёмы вытворчасці

Гаспадарка «Неўскі-Агра» Бабруйскага раёна імкнецца выйсці з няпростага эканамічнага становішча, у якім была яшчэ год таму. Аздараўленчыя меры дапамаглі павялічыць вытворчасць усіх відаў прадукцыі, стабілізаваць эканоміку.

Цяпер «Неўскі-Агра» знаходзіцца ў стадыі санацыі – аздараўлення. Прыйшло новае кіраўніцтва. За год вяскоўцы змаглі на 38% павялічыць вытворчасць прадукцыі, а гэта – 670 т малака, 120 т мяса, 3,5 т збожжа, больш за 3 т цукровых буракоў. Каб развівацца далей, у кастрычніку гаспадарка атрымала крэдыт на пабудову новага кароўніка, у якім будзе 277 дойных кароў. Гэта дазволіць павялічыць колькасць і якасць малака, а значыць, уверх пойдуць і зарплаты рабочых.

Сёлета ў гаспадарцы сабраны добры ўраджай бульбы. Зараз вядзецца пастаянная пераборка клубняў. Асноўная іх частка паступае на захоўванне, некандыцыйная бульба ідзе на корм жывёле, гнілая ўтылізуецца у полі, ператвараючы ва ўгнаенне. Страты ўраджаю бульбы ў гаспадарцы знаходзяцца ў межах 1%.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая