RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Гатоўнасць школ да новага навучальнага года пачнуць правяраць у Магілёўскай вобласці

На днях камісіі пачнуць правяраць гатоўнасць устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці да новага навучальнага года. Пра гэта паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Ганна Сіманоўская.

На падрыхтоўку ўстаноў адукацыі сёлета з абласнога бюджэту выдзелілі больш за Br11,4 млн. На гэтыя ж мэты традыцыйна выкарыстоўваюць сродкі з мясцовых бюджэтаў, спонсарскія сродкі і даходы школ ад уласнай дзейнасці. Сярод артыкулаў выдаткаў–капітальныя і бягучыя рамонты, закупка мэблі, абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

За кошт пазыкі Сусветнага банка працы вядуць на некалькіх аб’ектах: у школах № 2 Глуска і Слаўгарада, Лапіцкай школе Асіповіцкага раёна і Мышкавіцкай Кіраўскага.

Аднымі з першых да прыёмкі падрыхтавалі аб’екты ў Магілёве і Крычаве.

Па ўсёй вобласці пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года павінны быць атрыманы да 1 жніўня.

«Радыё Магілёў»

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая