RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Гісторыка-патрыятычны марафон «Я пішу табе з 41...» праходзіць у Магілёве

Гісторыка-патрыятычны марафон «Я пішу табе з 41...»праходзіць у бібліятэках Магілёва. Пра гэта паведамілі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса.

«Да 9 мая для жыхароў і гасцей Магілёва ў бібліятэках горада будуць праходзіць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. Праходзіць яны будуць як у афіцыйных акаўнтах у сацыяльных сетках, так і непасрэдна ў бібліятэках», адзначылі арганізатары.

4 і 5 мая ўсіх жадаючых запрашаюць на літаратурны мікс «Памяць аб вайне». Удзельнікаў чакаюць анлайн-гульнятэка «Дарогамі вайны» на сайце ДБФ імя А. С. Пушкіна, чытанне з абмеркаваннем тэм на мерапрыемстве пад назвай «Аб вайне мы даведаемся з кніг» (БФ №2 імяІ. Шамякіна), паэтычны марафон «Прачытай пра вайну, каб памятаць» (ДБФ №8).

«Аматараў ваеннай паэзіі і прозы 6 мая запрашаюць на літаратурна-патрыятычнае мерапрыемства «Адна на ўсіх перамога», у межах якога пройдуць прэзентацыя віртуальнай сцяны памяці (ЦГБ імя К. Маркса), анлайн-конкурс «Віват, талент!» (БФ № 9 імя Я. Купалы) і «Урок мужнасці» (БФ №6), – адзначылі арганізатары.

7 і 8 мая будзе арганізаваны гістарычны хранограф «Гэты дзень у гісторыі». Кожны жадаючы зможа праверыць свае веды ў web-квэсце «Успомніць усё: 80-годдзе пачатку ВАВ»(ДБФ №9), акунуцца ў атмасферу ваенных гадоў падчас бібліямарафона «На гадзінніку без чвэрці чатыры» (БФ №9 імя Я. Купалы), паўдзельнічаць у віртуальным фотарэпартажы «Салдацкаму подзвігу няма забыцця» (БФ №6).

З 7 па 9 мая будуць дзейнічаць святочныя пляцоўкі: патрыятычная музычна-гульнявая праграма «Мы святкуем перамогу разам!»(ЦГБ імя К. Маркса), гульнявы мікс «Пераможны май»(ДБФ №9) і інш.

«На працягу ўсяго тыдня будзе праходзіць акцыя «Я пішу табе з 41» – кожны зможа расказаць верш пра вайну, зняць яго на відэа і размясціць у сацыяльных сетках пад хэштэгам #Япішу_табе_з 41», расказалі ў бібліятэцы.

Кожная з бібліятэк горада рыхтуе для сваіх чытачоў насычаную праграму мерапрыемстваў, з якой можна пазнаёміцца на сайце csgpb.mogilev.by.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая