RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Графік руху цягнікоў на ўчастку Магілёў–Жлобін зменіцца 29 чэрвеня праз рамонт моста

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ чыгуначнага моста на 276-м км перагону Лукскае–Жлобін-Паўночны 29 чэрвеня змяняецца графік руху пасажырскіх цягнікоў, якія курсіруюць на ўчастку Магілёў–Жлобін, –паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Так, цягнік міжнародных ліній №55/56 Гомель–Масква будзе рухацца ў зносінах Масква–Магілёў–Масква. З Масквы цягнік адправіцца 28 чэрвеня і прыбудзе ў Магілёў 29 чэрвеня. З Магілёва цягнік будзе адпраўляцца 29 чэрвеня і прыбываць у Маскву 30 чэрвеня.

Цягнік №749/750 Магілёў–Гомель, адпраўленнем з Магілёва 29 чэрвеня, а з Гомеля 30 чэрвеня, а таксама цягнік №615/616 Магілёў–Гомель, адпраўленнем з Магілёва і Гомеля 29 чэрвеня, адмяняюцца.

Акрамя таго, у названую дату асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць прытрымлівацца змененага маршруту.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце БЧ www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра 105.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая