Грамадская прыёмная па пытаннях гандлю і паслуг пачне працаваць у Магілёве 21 красавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага гарвыканкама.
З праблемнымі пытаннямі, якія тычацца сферы гандлю і паслуг, змогуць звярнуцца жыхары Магілёва з 10.00 да 12.00. Званкі будуць прымацца па тэлефоне: 8 (0222) 42-13-08.
Адказваць на пытанні насельніцтва будзе начальнік упраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Казусеў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 11:13
03.05.2024 - 10:47
02.05.2024 - 15:29