Надзея Каткавец, якая 8 ліпеня была назначана на пасаду памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці, расказала журналістам, як адрэагавала на прапанову вярнуцца да работы.


Працоўная дзейнасць Надзеі Каткавец была вельмі насычанай і звязана найперш з сельскай гаспадаркай. Яна працавала кіраўніком сельгаспрадпрыемства, першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, курыравала адпаведны напрамак, будучы намеснікам кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі. Акрамя таго, Надзея Каткавец займала пасаду намесніка старшыні рады дырэктараў ЗАТ «БНБК».

«Крыху больш за два гады прайшло з таго часу, як я працавала ў Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. За гэты час я абараніла кандыдацкую дысертацыю па эканоміцы, – канстатавала Надзея Каткавец. – Я з вялікім задавальненнем адгукнулася на прапанову аб новай працы. Прэзідэнтам пастаўлены сур'ёзныя задачы. Мы ўсе з вамі цудоўна разумеем, што Магілёўская вобласць заўсёды была ў цэнтры ўвагі».


Надзея Каткавец адзначыла, што кіраўнік дзяржавы заўсёды ўдзяляе Магілёўскай вобласці самую пільную ўвагу. У рэгіёне развіта прамысловасць, ёсць цэлы шэраг шматгаліновых гігантаў. Таму ўпор будзе зроблены ў тым ліку на кадравы патэнцыял і работу з людзьмі. «Там вялізныя працоўныя калектывы, а праца памочніка Прэзідэнта па вобласці – гэта ў першую чаргу людзі, кадры. Каб людзі маглі спакойна працаваць, былі ўпэўненыя ў сваім заўтрашнім дні», – дадала яна.

БЕЛТА