Беларускі саюз журналістаў аб'явіў аб старце прыёму работ для ўдзелу ў штогадовым рэспубліканскім творчым конкурсе «Залатое пяро», паведамілі ў БСЖ.

Матэрыялы, якія прадстаўляюцца на конкурс, павінны быць апублікаваны (выдадзены ў эфір) у класічных, канвергентных і лічбавых СМІ і медыя ў 2025–2026 гадах. Работы прымаюцца да 6 жніўня. Ад рэдакцыі СМІ ў конкурсе можа ўдзельнічаць адзін аўтар (калектыў аўтараў), адобраны першаснай арганізацыяй БСЖ або сакратарыятам абласной арганізацыі саюза журналістаў.

Упершыню ў конкурсе намінацыя: спецыяльная прэмія ў Год беларускай жанчыны «Жаночы вобраз у беларускай журналістыцы. У кожнай жанчыны ў прафесію свая дарога, а ў журналістыцы – свой лёс».

Акрамя таго, захоўваюцца і традыцыйныя намінацыі конкурсу: прэміі імя Д.А.Крата за лепшы аўтарскі праект у сетцы Інтэрнэт і новых медыя, імя Г.В.Булацкага за распрацоўку актуальных праблем грамадска–палітычнага жыцця, прэміі за важкі ўклад у развіццё рэгіянальнай журналістыкі, за стварэнне і развіццё інтэрнэт–рэсурсу рэгіянальных СМІ (актуальнасць, наведванне). лепшы цыкл работ у радыё– і тэлежурналістыцы, за лепшую работу ў галіне фотажурналістыкі, дызайну, за лепшую работу ў мастацка–публіцыстычных жанрах, за лепшую работу ў інфармацыйных і аналітычных жанрах, за важкі ўклад у развіццё карпаратыўных медыя, за грамадзянскую пазіцыю журналіста.

БЕЛТА