Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 2 красавіка пройдзе адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе Міністэрства адукацыі.

У фокусе ўвагі будзе гісторыя стварэння Саюзнай дзяржавы, духоўныя каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць два народы, а таксама маладзёжныя праекты, якія рэалізуюцца ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Навучэнцам будзе прапанавана работа з воблакам слоў, віртуальная экскурсія «Славутасці Расіі і Беларусі», бліцапытанне аб важнейшых гістарычных датах, культурных і прыродных славутасцях абедзвюх краін.

Інфармацыйна–метадычныя матэрыялы для падрыхтоўкі і правядзення ўрока размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале.

БЕЛТА