Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і, пройдзе ў школах Беларусі 14 мая. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства адукацыі.

Падчас заняткаў педагогі абмяркуюць з дзецьмі, чаму моцная сям'я – аснова працвітання грамадства, як захоўваць сямейныя каштоўнасці і ўмацоўваць аўтарытэт бацькоў.

У Год беларускай жанчыны асаблівая ўвага будзе ўдзелена ролі сучаснай беларускі – на ўроку ўзнімуць тэмы «Маці і захавальніца сямейнага ачага», «Паспяховы прафесіянал і актыўная грамадзянка», «Дзяржаўная падтрымка жанчын ва ўсіх сферах жыцця».

Метадычныя матэрыялы для правядзення ўрока размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале.

БЕЛТА