Беларусь ушануе памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне агульнанацыянальнай хвілінай маўчання 9 мая ў 12.00.

У эфіры ТБ і радыё, у воінскіх калектывах, на вуліцах, плошчах і іншых грамадскіх месцах краіны журботным рэхам прагучаць удары метранома і мелодыя рэквіема.

У гэты ж час у храмах будзе дадзены звон набат, а на транспарце прагучаць сігнальныя гудкі. У некаторых месцах – прыпыніцца рух.

Беларусь памятае! Памятае кожнага! Спынімся на хвіліну – успомнім усіх, хто сышоў у неўміручасць, абараніў Радзіму і падарыў нам мірную будучыню.

БЕЛТА