Веды, якія могуць выратаваць жыццё. З 1 мая па ўсёй краіне стартуе акцыя «Адзін дзень з АСВОД». Школьнікі і студэнты будуць асвойваць навыкі ратавальнікаў.

Змены – як у дзеючых супрацоўнікаў. Разам з вопытнымі спецыялістамі моладзь будзе выходзіць на патруляванне. Вадалазы падрабязна раскажуць аб экіпіроўцы, прадэманструюць дзеянні пры выратаванні тапельца.

Кацярына Міхалёва, спецыяліст выканаўчага апарата Рэспубліканскага савета АСВОД

«Гэта кіданне выратавальнага круга і аказанне першай медыцынскай дапамогі. Пры гэтым яны змогуць ацаніць працу на выратавальных вышках, якія было прынята рашэнне паставіць у папярэднім годзе».

Акцыя праводзіцца на працягу ўсяго купальнага сезона. Кожны год ахвочых паўдзельнічаць у ёй становіцца больш. У будучыні скончыўшыя такі курс могуць выбраць для сябе працу ў арганізацыях АСВОД.

ont.by