У рамках Адзінага дня інфармавання член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін сустрэўся з калектывам ТАА «Стальная лінія», каб абмеркаваць адну з ключавых тэм сучаснасці - абаронную моц беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах.


Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялога, дзе кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці не толькі расказаў аб стане і перспектывах развіцця абароннага патэнцыялу краіны, але і падрабязна адказаў на ўсе пытанні работнікаў прадпрыемства.

Адмысловая ўвага была нададзена ролі кожнага грамадзяніна ва ўмацаванні бяспекі і стабільнасці Беларусі, а таксама значэнню патрыятызму як духоўнай асновы грамадства.

- Гібрыдныя пагрозы, інфармацыйныя войны і спробы дэстабілізацыі звонку патрабуюць ад грамадства кансалідацыі і гатоўнасці да абароны сваіх інтарэсаў. У гэтым кантэксце асаблівую значнасць набывае грамадзянская адказнасць кожнага беларуса, – падсумаваў Аляксандр Гарошкін.

mogilevnews.by