Анатоль Ісачанка наведаў выставу-кірмаш у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO
26.06.2026 - 12:13
У рамках XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама Анатолем Ісачанкам наведалі маштабную выставу–кірмаш прамысловага, аграрнага патэнцыялу і тавараў народных спажывання дзвюх краін, якая разгарнулася на пляцоўцы Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра BELEXPO.
На выставе, размешчанай на пляцоўцы пад адкрытым небам каля BELEXPO, прадстаўлена буйная сельскагаспадарчая, камунальная і прамысловая тэхніка ад вядучых беларускіх і расійскіх вытворцаў, а таксама эксклюзіўныя навінкі машынабудавання.
Губернатар таксама азнаёміўся і з работай выставачнага павільёна Магілёўскай вобласці, дзе прадстаўлены культурны, прамысловы і турыстычны патэнцыял рэгіёна.












Переводчик