Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся жыхары абласнога цэнтра, Асіповіцкага і Шклоўскага раёнаў.


Так, адна з заяўніц паскардзілася на адсутнасць пад'язных шляхоў да зямельнага ўчастка, прадастаўленага яе сям'і ў 2025 годзе для будаўніцтва жылога дома па вуліцы Фестывальнай у Магілёве. Па словах жанчыны, у раёне гэтай жылой забудовы грамадзянам выдзелена 15 участкаў, у тым ліку і з 2024 года. Аднак да гэтага часу адсутнічаюць умовы для пачатку будаўніцтва жылых дамоў і таму ніякіх работ грамадзянамі не вядзецца. У той жа час адведзеныя на гэта тэрміны ўжо сканчаюцца. І гэтае пытанне хвалюе ўладальнікаў участкаў.


Анатоль Ісачанка ўважліва выслухаў заяўніцу і тлумачэнні спецыялістаў і даручыў да мая наступнага года завяршыць работы па падвядзенні інжынерных сетак і добраўпарадкаванні дарогі. Тэрмін будаўніцтва будзе працягнуты пры звароце грамадзян з заявай у службу «адно акно» Магілёўскага гарвыканкама. Таксама жанчына атрымала адказ на пытанне аб падвядзенні газу для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Як растлумачыў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Давыдаў, сеткі газу не адносяцца да мінімальнай інжынерна–транспартнай інфраструктуры і таму жыхарам рацыянальна разгледзець варыянт электраацяплення.


«Па дадзеным звароце мы сёння прагледзелі і, зыходзячы з эканоміі па іншых аб'ектах вобласці, сфарміравалі пэўныя дадатковыя рэсурсы, якія накіруем ужо ў гэтым годзе на будаўніцтва інжынерных сетак па гэтай вуліцы. У бягучым годзе мы плануем пачаць падрыхтоўчы перыяд, які прадугледжвае выдаленне аб'ектаў зялёных насаджэнняў і вынас сетак: будаўніцтва сетак водазабеспячэння, каналізацыі і будаўніцтва сетак электразабеспячэння. Магілёўэнерга падвядзе свае сілкавальныя сеткі (10 кВ для электразабеспячэння гэтай вуліцы). А ў наступным годзе пабудуем адпаведна дарогу з ПГС.Задача пастаўлена і яна будзе выкананая», – рэзюмаваў ён.


Яшчэ адна звярнулася са Шклоўскага раёна паскардзілася на нямэтавае выкарыстанне суседам зямельнага ўчастка. Анатоль Ісачанка даручыў спецыялістам дадаткова правесці праверку гэтай інфармацыі і праінфармаваць заяўніцу аб яе выніках. Жанчыну такі варыянт задаволіў.


Юлія Таранава, фота аўтара