Анатоль Ісачанка расказаў аб выніках праграмы развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў ходзе нарады з кіраўніком дзяржавы расказаў аб выніках праграмы сацыяльна–эканамічнага развіцця паўднёва–ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці за 2020–2025 гады.

Указы па комплексным сацыяльна–эканамічным развіцці паўднёва–ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці (тэрыторыя Крычаўскага, Клімавіцкага, Краснапольскага, Касцюковіцкага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага і Хоцімскага раёнаў) прымаліся ў 2015 і 2020 гадах.
Паводле слоў Анатоля Ісачанкі, у рамках дзеючай праграмы рэалізоўваліся мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё сацыяльнай і вытворчай сфер. Усяго праграма ўключала 164 мерапрыемствы, з якіх было выканана 139. Шэсць мерапрыемстваў знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі. Астатнія 19 мерапрыемстваў не былі выкананы.

Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што для развіцця рэгіёну неабходна было вырашаць дзве асноўныя задачы – стварэнне спрыяльных умоў для пражывання грамадзян і ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу.
«Заўсёды ідэалагічна было так: стварэнне ўмоў для грамадзян, а потым – эканоміка. Рабяты, так не будзе. Гэта мы ўжо так распесцілі сваіх людзей, – заявіў Аляксандр Лукашэнка. – Будзе эканоміка – будуць і грамадзяне жыць нармальна. Таму наперадзе эканоміка, вытворчасьці. А ў нас утрыманства вельмі моцна развіта».

Паводле слоў Анатоля Ісачанкі, у выніку рэалізацыі праграмы намецілася станоўчая тэндэнцыя развіцця сацыяльнай сферы. З мэтай забеспячэння кадравай патрэбнасці арганізацый рэгіёну праводзіцца сістэмная работа па павелічэнню колькасці навучэнцаў мясцовых каледжаў. За пяць гадоў гэты паказчык вырас на 20 працэнтаў.
«Усяго на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы рэгіёна за 10 гадоў было накіравана больш за 3 млрд рублёў інвестыцый у асноўны капітал. Гэта ў 1,4 разы вышэй за ўзровень 2015 года», – падкрэсліў старшыня Магілёўскага аблвыканкама.
Не дапушчана зніжэння ўзроўню датацыйнасці – да ўзроўню 2015 года рост склаў 1,9%. Як растлумачыў Анатоль Ісачэнка, гэта звязана з будаўніцтвам сацыяльных аб'ектаў у рэгіёне. Акрамя таго, у 2025 годзе намецілася такая станоўчая тэндэнцыя, як тэмп росту ўласных даходаў бюджэту паўднёва–ўсходняга рэгіёну перавысіў рост расходаў.
«За апошнія тры гады прасочваецца тэндэнцыя нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі. Так, валавы збор збожжавых і зернебабовых павялічыўся на 41 працэнт, алейнае семя – на 40 працэнтаў, аб'ём вытворчасці жывёлы – на 15 працэнтаў», – адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама.
Гаворачы аб рэалізацыі ўказа і праграмы, ён запэўніў, што яны далі станоўчы эфект, нягледзячы на праблемы і недапрацоўкі. Адток насельніцтва з рэгіёну замарудзіўся, дасягнута дадатная дынаміка паказчыка нараджальнасці, створаны сотні малых камерцыйных прадпрыемстваў, выраслі рэальная заработная плата, аб'ём прамысловай вытворчасці, экспарт паслуг.
Аблвыканкамам распрацаваны і ўзгоднены з зацікаўленымі міністэрствамі праект указа, які прадугледжвае актуалізацыю прэферэнцыйнага рэжыму і зацвярджэнне новай праграмы сацыяльна–эканамічнага развіцця паўднёва–ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы даручыў дапрацаваць дакумент з улікам дыскусіі, якая адбылася, і аператыўна ўнесці яму на разгляд. Пры гэтым абавязкова прыцягнуць да падрыхтоўкі праекта ўказа старшынь сямі раёнаў, аб развіцці якіх ідзе размова.
Переводчик