У Беларусі апошнія званкі для выпускнікоў 9–х і 11–х класаў празвіняць 23 мая. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Каржова.

«Урачыстыя мерапрыемствы «Апошні званок» для выпускнікоў 9–х і 11–х класаў пройдуць 23 мая. Для гэтай катэгорыі вучняў навучальныя заняткі завершацца 25 мая, для ўсіх астатніх – 29 мая. Навучальны год скончыцца 31 жніўня», – праінфармавала Ірына Каржова.

Урачыстыя лінейкі адбудуцца ва ўсіх школах краіны, а выпускныя вечары рэкамендуецца правесці 12 чэрвеня 2026 года.

БЕЛТА