Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне прайшло ў штатным рэжыме і без надзвычайных здарэнняў. Ахову грамадскага парадку і бяспеку дзясяткаў тысяч гасцей фестывалю ў поўным аб'ёме забяспечылі супрацоўнікі органаў унутраных спраў і сумежных ведамстваў.

Асноўныя намаганні праваахоўнікаў былі сканцэнтраваны на забеспячэнні асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі ўдзельнікаў і гасцей маштабнага мерапрыемства. Дзякуючы зладжаным дзеянням міліцыі, а таксама высокай дысцыплінаванасці саміх грамадзян, парушэнняў закона і правапарадку ў месцах правядзення гулянняў не дапушчана, – адзначыла начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама Алена Ігнатава.

Кіраўніцтва ўпраўлення выказвае падзяку гасцям і ўдзельнікам фестывалю за разуменне, законапаслухмяныя паводзіны і адказныя адносіны да захавання ўстаноўленых мер бяспекі.

СБ